Кітай хоча падарыць Беларусі футбольны стадыён і басейн


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка на сустрэчы ў Пекіне са старшынёй КНР Сі Цзінь Пінам заявіў, што Кітай заўсёды можа разлічваць на падтрыманне Менскам у любой сферы.

Лукашэнка і Сі Цзінь Пін ля макету стадыёну і басейну.
Фота: president.gov.by

Паводле яго, «у кантэксце абвастрэння гандлёвых супярэчнасцяў і нежадання некаторых краін бачыць Кітай моцным асабліва відаць, хто з’яўляецца сапраўдным сябрам, як прынята казаць у Кітаі, у любое надворʼе», паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 2018 годзе гандаль паміж краінамі дасягнуў амаль $ 4,5 млрд. У тым ліку экспарт беларускіх прадуктаў за год вырас у 4,5 разы.

У сваю чаргу Сі Цзінь Пін назваў узорным праектам супрацы індустрыяльны парк «Вялікі камень» і адзначыў, што гатовы пашырыць двухбаковыя адносіны. Ён таксама прадэманстраваў макеты футбольнага стадыёна і басейна, якія мяркуе падарыць Беларусі.

Hавiны
Кітай вылучыць Беларусі 100 млн еўраў
2019.04.24 16:22

У межах візіту Беларусь і Кітай заключалі шэраг пагадненняў і дамоўленасцяў у розных сферах.

Лукашэнка: узбекскі народ вельмі падобны да беларусаў

На сустрэчы з кіраўніком Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «не толькі вялікія імперыі могуць дапамагаць нам з вамі». Гэтак, паводле яго, у Беларусі ёсць тэхналогіі, «якія патрэбныя Узбекістану, узбекскаму народу, вельмі падобнаму да беларусаў».

Ён нагадаў, што краіны ў свой час распрацавалі дарожную карту развіцця супрацы ды выразна выконваюць намечаныя планы. Але, заявіў Лукашэнка, Беларусь і Узбекістан могуць дасягнуць значна большых вынікаў у гандлі.

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў звярнуў увагу, што выкананне дарожнай карты знаходзіцца на яго асабістым кантролі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў