Кітай арандаваў 1,5 га зямлі ў цэнтры Менску за 70 $. Да 2088-га там будзе амбасада КНР


Непадалёк ад Палацу незалежнасці, побач з амбасадамі Казахстану і Туркменістану, пабудуюць дыпламатычнае прадстаўніцтва КНР.

Уздоўж праспекту Пераможцаў на плошчы ў паўтара гектара пабудуюць цэлы комплекс будынкаў. Зямельны ўчастак арандаваны за $ 1 у год на 70 гадоў – да восені 2088 года, паведамляе TUT.BY.

У 2010 годзе бакі дамовіліся даць адзін аднаму зямельныя ўчасткі ў доўгатэрміновую арэнду для будаўніцтва амбасадаў. Беларусь атрымала ў арэнду зямельны ўчастак у Пекіне плошчай каля 0,5 га, на якім ужо пабудаваны будынак амбасады, а Кітай – зямельны ўчастак плошчай 1,5 га ў Менску.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў