Кірыл Руды заахвочвае беларусаў адкрываць крамы ў Кітаі


Паводле амбасадара Беларусі ў гэтай краіне, больш дынамічнага рынку ў свеце цяпер няма.

Паводле надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага, беларускія тавары ў гэтай краіне ёсць, але прадаюць іх мясцовыя бізнесоўцы. У выніку праз вялікую колькасць пасярэднікаў беларускія тавары падчас шляху да паліц кітайскіх крамаў даражэюць на 700–800 %.

У размове з БТ Кірыл Руды заявіў, што для беларускіх прадпрыемстваў цяпер самы час адкрываюць вытворчасць і крамы ў Кітаі.

«Напрыклад, Пекін па ВУП параўнальны са Швецыяй, а толькі ў аднаго раёну Шанхаю, Пу-Дуну, ВУП у 3 разы больш, чым ва ўсёй Беларусі, – кажа Кірыл Руды. – Для нас дастаткова аднаго гораду, або нават яго раёну, каб забяспечыць яго. Калі мы зойдзем сюды, то тут можна застацца назаўсёды. Пакуль больш расце рынку папросту няма».

У першым паўгоддзі 2018 года таваразварот з Кітаем вырас больш, чымся на 120 % у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Аднак нашая краіна ўсцяж набывае ў Кітаю амаль у 8 разоў болей, чымся прадае.

Адным з галоўных прарываў у супольным гандлі сёлета сталі харчы. Чакаецца, што за сёлета нашая краіна экспартуе ў Кітай малака і мяса на $ 100 млн.

ДД

Стужка навінаў