Кіроўцу, які наехаў на абаронцаў Курапатаў, прыцягнулі да адказнасці


Скрыншот з відэа Валерыя Рабцава

Пратакол на кіроўцу-парушальніка склалі толькі пасля скаргі ў пракуратуру.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы жніўня ля рэстарацыі «Паедзем паядзім» у Курапатах. Актывіст Валерый Рабцаў на ўласныя вочы пабачыў, як кіроўца «Volkswagen Touareg» фактычна наехаў на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, працягнуўшы іх некалькі метраў на капоце. Валерыя Рабцаў засняў сцэну на відэа і звярнуўся ў ДАІ з просьбай прыцягнуць кіроўцу да адміністратыўнай адказнасці.

Hавiны
Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічыняў за акцыю пратэсту каля Курапатаў
2018.10.04 16:25

Апошні, згодна з Правіламі дарожнага руху (пункт 87.2), пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць, быў абавязаны неадкладна прыняць захады да зніжэння хуткасці руху, ажно да спынення. Парушальнік гэтага не зрабіў.

Дзяржаўтаінспекцыя правяла праверку, аднак… не знайшла складу парушэння. Тады Валерый Рабцаў з дапамогай юрыстаў ПЦ «Вясна» звярнуўся ў абласную пракуратуру, якая, у адрозненне ад ДАІ, прыняла відэазапіс наезду да ўвагі. У выніку пракуратура адмяніла пастанову ДАІ аб спыненні адміністратыўнай справы і накіравала яе на новы разгляд.

Днямі Валерый Рабцаў атрымаў адказ ад ДАІ, у якім паведамляецца, што па выніках дадатковай праверкі кіроўцу «Volkswagen Touareg» прыцягнулі да адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў