Кіроўца збіў пешахода, а потым набыў яму гарэлкі


ДАІ шукае мужчыну з фотаздымку

Сталічныя міліцыянты шукаюць відавочцаў здарэння, якое адбылося паўгода таму.

Раніцай 16 студзеня аўтамабіль седан цёмнага колеру наехаў на мужчыну 1953 года нараджэння, калі той пераходзіў праезджую частку на скрыжаванні вуліцаў Матусевіча і Сердзіча ў Менску.

Пасля непрацяглай гутаркі кіроўца падвёз пацярпелага да дому № 16 па вуліцы Матусевіча, потым з’ездзіў у краму побач, набыў бутэльку гарэлкі і прывёз яе пешаходу. Потым зʼехаў.

Здарэнне адбылося паўгода таму, але міліцыя распавяла пра яго толькі цяпер

У размове з парталам «Менск-Навіны» менскае ДАІ кажа, што шукае людзей, якія могуць распазнаць кіроўцу.

ДД

Глядзі таксама
Каментары