Кіроўца заснуў, вылецеў у кювет, загарэўся – і выжыў


Аварыя адбылася сёння ўночы на 14-м кіламетры трасы Менск – Нарач. Фота – ДАІ Менскага раёну

Уночы 18 верасня на трасе Менск – Нарач легкавое аўта перакулілася ў кювет і загарэлася.

Пра гэта ДАІ Менскага раёну паведаміла «БелТА».

Фота – ДАІ Менскага раёну

«Аварыя адбылася сёння раніцай на 14-м км аўтадарогі. Кіроўца за рулём «Fiat» ехаў у напрамку Менску. Паводле папярэдняй версіі, ён заснуў за рулём, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, наехаў на вадасцёкавую трубу і перакуліўся», – распавялі ў ДАІ.

Аўтамабіль загарэўся.

Фота – ДАІ Менскага раёну

Параненага кіроўца даставілі ў шпіталь.

ДД

Глядзі таксама
Каментары