Таксовец заснуў за стырном і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД


Кіроўца службы «Яндекс.Такси» заснуў за стырном, у выніку чаго выехаў за межы МКАД і ўрэзаўся ў дрэва. Яго даставілі ў шпіталь, паведамляе прэс-служба ДАІ Менску.

Фота: прэс-служба ДАІ Менску

Аварыя адбылася раніцай 24 студзеня, калі 22-гадовы кіроўца «Volkswagen» рухаўся па мясцовым праездзе ўнутранага кальца МКАД з боку вуліцы Ваўпшасава ў кірунку вуліцы Ілімскай.

Падчас руху таксовец заснуў за стырном, у выніку чаго выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. Пасля ДТЗ яго адвезлі ў шпіталь для агляду.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў