Аварыя здарылася ў Полацкім раёне 20 жніўня каля 19:00 непадалёк вёскі Рудня. Кіроўца «Аўдзі» 1955 года нараджэння пры павароце налева не саступіў дарогі матацыклісту, што рухаўся ў сустрэчным кірунку.
На матацыкле ехалі двое: кіроўца 1997 года нараджэння і пасажырка 1999 года нараджэння, вучаніца 11-га класа. Ад атрыманых траўмаў непаўнагадовая дзяўчына памерла ў шпіталі. Матацыкліст шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамілі ва УУС Віцебскай вобласці.
ДР belsat.eu