Кіроўная партыя ў Азербайджане абвесціла роспуск парламенту


Палітычная рада «Партыі новага Азербайджана» рэкамендавала сваім дэпутатам ініцыяваць роспуск парламенту. Кіраўніцтва партыі звярнулася да прэзідэнта з адпаведнай просьбай, піша Бі-Бі-Сі.

Кіроўная партыя займае большасць месцаў у парламенце. Акрамя таго яе сябрам з’яўляецца і прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў. Наступныя ж выбары ў парламент Азербайджана павінны адбыцца восенню 2020 года. Але парламентарыі заявілі, што роспуск неабходны з мэтай новых рэформаў і дзеля прыходу ва ўладу маладых кадраў.

У сваю чаргу эксперты лічаць, што сапраўднай прычынай самароспуску парламента можа быць палітычны крызіс унутры самой улады.

«Мы жывем у краіне, у якой няма празрыстасці ў палітыцы, і мы не ведаем, што адбываецца ўнутры ўлады», – заявіў палітолаг Анар Мамедлі.

У сваю чаргу апазіцыя лічыць, што парламенцкія выбары стануць магчымасцямі для зменаў і дэмакратызацыі краіны. Грамадзяне краіны жартуюць і не бачаць магчымасцяў, што аўтарытарная ўлада Аліева можа змяніцца.

ВІДЭА
Апазіцыя Азербайджану правяла самы шматлюдны мітынг за апошнія гады
2019.01.20 11:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў