Кіраваць румынскім урадам будзе таксама Орбан


Людавік Орбан.
Фота: INQUAM PHOTOS/Reuters/Forum

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёганіс 15 кастрычніка назваў імя новага прэм’ер-міністра краіны. Ім стаў лідар Нацыянальнай ліберальнай партыі Людавік Орбан, паведамляе «Libertatea».

Новы прэм’ер паабяцаў аднавіць макраэканамічны баланс, рэфармаваць дзяржаўны апарат, узмацніць еўрапейскі шлях Румыніі і становішча краіны ў Еўразвязе, узмацніць незалежнасць судоў і гэтак далей.

Парламент Румыніі 10 кастрычніка вынес вотум недаверу сацыял-дэмакратычнаму ўраду на чале з Віёрыкай Дэнчылэ. За адстаўку выказаліся 238 дэпутатаў і сенатараў. Чатыры чалавекі былі супраць.

Hавiны
«Паляўнічая на скальпы» з Румыніі можа стаць першым еўрапейскім пракурорам
2019.09.20 10:43

Людавік Орбан нарадзіўся ў сям’і венгра і румынкі. Яму 56 гадоў. Раней ён працаваў міністрам транспарту, намеснікам мэра Бухарэсту і восем гадоў быў дэпутатам парламенту. У 2017 годзе ён узначаліў правацэнтрысцкую Нацыянальную ліберальную партыю. Ягоны брат Леанард быў еўракамісарам у моўных пытаннях.

Адзначым, што ўрадам суседняй Венгрыі з 2010 года кіруе таксама чалавек з прозвішча Орбан – кіраўнік правай партыі «Фідэс» Віктар Орбан.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў