Кіраўніцтва «Паедзем паядзім» хоча, каб абаронцы Курапатаў селі ў турму


Уладальнікі забаўляльнага комплексу ў ахоўнай зоне падалі заяву на актывістаў у Бараўлянскі РАУС і патрабуюць прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец паведаміў belsat.eu, што сутнасць прэтэнзіяў невядомая.

«Вядома толькі тое, што міліцыя праводзіць праверку. Пасля праверкі яны збіраюцца перадаваць гэта ў следчыя органы, каб тыя вырашалі ўзбуджаць крымінальную справу ці не. Тыя людзі, якія залезлі ў Курапаты, захапілі частку ахоўнай зоны і парушаюць усе законы і правілы маралі, патрабуюць пакараць тых, хто стаў на абарону памяці».

Акрамя Паўла Севярынца, позвы як «удзельнікі крымінальнага працэсу» атрымалі таксама Ганна Шапуцька, Дзяніс Урбановіч, Зміцер Дашкевіч.

«Можа ёсць яшчэ хто, але мы не ведаем. У сераду я паеду ў Бараўляны. Думаю, трэба падаваць сустрэчную заяву з патрабаваннем пакараць усіх тых, хто датычны да «Бульбаш-холлу». Пра гэта інфармацыя будзе ў сераду 31 кастрычніка».

Дзяды-2018: шэсце ў Курапаты. Фотарэпартаж

Храналогія будоўлі «Поедем, поедим». Як «незаўважна» паўставала рэстарацыя?

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідацыі, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена больш сотні адміністратыўных справаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў