Кіраўніцтва МНС адпачывае на базе баявога падраздзялення?


Блогер NEXTA апублікаваў у сваім Тэлеграм-канале фотаздымкі з аб’екту Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, якое месціцца на Цнянскім вадасховішчы. Паводле афіцыйных звестак, гэта Цэнтр вадалазна-ратавальнай службы МНС. Паводле крыніцаў NEXTA, база выкарыстоўваецца для адпачынкаў кіраўніцтва МНС.

На базе МНС на Цнянскім вадасховішчы працуе 28 чалавек. Сярод асобаў, якія наведваюць базу: найвышэйшае кіраўніцтва Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, працаўнікі Генпракуратуры, службы бяспекі прэзідэнта і Савету бяспекі, цвердзяць крыніцы NEXTA.

У прэсавай службе МНС карэспандэнту belsat.eu коратка пракаментавалі, што база на Цнянскім вадасховішчы – гэта «баявое падраздзяленне».

  • Цэнтр вадалазна-ратавальнай службы на Цнянскім вадасховішчы ў Менску створаны ў 2007 годзе як частка структуры дзяржаўнай пажарнай аварыйна-ратавальнай установы «Рэспубліканскі атрад адмысловага прызначэння» МНС.

АА belsat.eu

Стужка навінаў