Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ забараняе карыстацца мабільнымі тэлефонамі сваім супрацоўнікам


Як стала вядома Belsat.eu, кіраўніцтва нафтаперапрацоўчага заводу ў Мазыры ўводзіць забарону на карыстанне мабільнымі тэлефонамі.

Мабільныя тэлефоны ды іншыя гаджэты працоўныя па прыбыцці на завод павінны будуць здаваць адказнай асобе або пакідаць дома. Калі супрацоўнік не здаў свой мабільны тэлефон ды карыстаецца ім у працоўны час, то ён будзе пазбаўлены прэміі. Пры паўторным парушэнні новаўведзенай забароны супрацоўнік будзе звольнены.

Крыніца паведаміла, што забаронай на карыстанне мабільнымі прыладамі незадаволеныя не толькі шараговыя супрацоўнікі, але і сярэдняе начальства. Кіраўніцтва заводу адмовілася назваць прычыны на забарону карыстаннем тэлефонамі сваім падначаленым.

 

МД, belsat.eu

Стужка навінаў