Кіраўніцтва АКБ просіць адмяніць рашэнне аб прыпыненні будаўніцтва заводу


Дырэктар ААТ «Акумулятарны альянс», які займаецца будаўніцтвам заводу, просіць дазволіць будаваць прадпрыемства, бо раней былі атрыманыя ўсе неабходныя дазволы, паведамляе TUT.by.

Акумулятарны завод у Берасці. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

У сеціве з’явіўся ліст ад ААТ «Акумулятарны альянс» ад 25 жніўня. У ім дырэктар прадпрыемства просіць кіраўніцтва Берасцейскай вобласці адмяніць рашэнні аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу.

«Пасля адмены названага распараджэння прадпрыемства зможа прыступіць да будаўніча-мантажных і пусканаладачных працаў з наступным уводам у эксплуатацыю. Дадаткова паведамляем, што ў працэсе выканання пусканаладачных работ, а таксама пасля ўводу абʼекту ў эксплуатацыю ў межах экалагічнага маніторынгу на прадпрыемства будуць запрашацца незалежныя эксперты з мэтай пацвярджэння экалагічнай бяспекі заводу АКБ», – гаворыцца ў заяве.

  • Ад 2018 года берасцейскія жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, чые выкіды будуць мець шкодны ўплыў на арганізм.
  • У выніку амаль двухгадовага супрацьстаяння будаўніцтва прадпрыемства было адкладзенае. 22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з актывістамі паабяцаў, што лёс акумулятарнага заводу вырашыць мясцовы рэферэндум.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў