Кіраўніца Цэнтрабанку: Масква і Менск вядуць перамовы наконт адзінай валюты


Перамовы Расеі і Беларусі наконт пераходу на адзіную валюту вядуцца, але яны яшчэ на пачатковай стадыі. Пра гэта заявіла кіраўніца Цэнтрабанку РФ Эльвіра Набіуліна, піша «РИА Новости».

«Што да перамоў з Беларуссю, яны сапраўды вядуцца, але на вельмі пачатковай стадыі. Я нагадаю, што ў нас у саюзнай дамове гаворка ішла пра магчымы пераход і да адзінай валюты», – распавяла яна.

«Але яшчэ раз, мы яшчэ на пачатковай стадыі абмеркаванняў, і, вядома, пакуль гаворка не ідзе пра тое, каб распаўсюджваць гэта на іншыя краіны», – дадала яна.

На мінулым тыдні міністр эканомікі і развіцця РФ Максім Арэшкін па выніках сустрэчы з беларускім калегам Дзмітрыем Крутым заявіў, што перамовы аб стварэнні адзінай валюты вядуцца цяпер на ўзроўні кіраўнікоў нацыянальных банкаў абедзвюх краін.

А мы і не ведалі. Расея рыхтуе адзіную валюту для ЕАЭС

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары