Кіраўніца аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі патрапілася на хабары


Супрацоўнікі ФСБ Расеі затрымалі начальніка аддзелу па барацьбе са злачынствамі ў сферы эканомікі ГСУ ГУ МУС РФ па Самарскай вобласці, палкоўніка юстыцыі Веру Рабіновіч. Падчас затрымання кіраўніца паводзіла сябе дзёрзка і хаміла аператыўнікам.

Аперацыя па затрыманні Веры Рабіновіч і пасярэднікаў пыр перадачы хабару адбывалася 17 і 18 снежня, паведамляе мясцовы інфармацыйны партал «ТЛТгород.ру». Паводле крыніцаў у праваахоўных органах, палкоўнік юстыцыі павінна была атрымаць ад 15 да 20 мільёнаў расейскіх рублёў (225 – 300 тысячаў долараў ЗША).

«Рабіновіч затрыманая ў аэрапорце адразу ж пасля атрымання хабару ў памеры 10 мільёнаў рублёў замест чаканых 15 мільёнаў. Таксама затрыманыя двое пасярэднікаў. Хабар атрыманы ад пацярпелага паводле адной з крымінальных справаў за прыняцце працэсуальнага рашэння аб накіраванні крымінальнай справы ў суд», – сказаў «Інтэрфаксу» прадстаўнік рэгіянальнага УФСБ.

Паводле яго слоў, затрыманых прывезлі ў СІЗА. Затрыманай Рабіновіч пагражае да 15 гадоў калоніі.

«ТЛТгород.ру» адзначае, што ў верасні 2018 года Рабіновіч было прысвоена званне палкоўніка юстыцыі. На думку экспертаў, велізарная сума хабару, якую патрабавала Рабіновіч, ускосна сведчыць, што грошы прызначаліся не толькі для яе.

Аб’ектыў
Мянчук: Самы галоўны карупцыянер сядзіць у нас наверсе
2018.10.25 22:27

СК, belsat.eu, паводле newsru.com

Стужка навінаў