Кіраўнікоў МЗС Швецыі і Фінляндыі папрасілі не адкрываць візы сябрам выбарчых камісіяў


25 лістапада міністры замежных справаў Швецыі і Фінляндыі Ан Ліндэ і Пэка Хаавіста сустрэліся ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партыяў.

Сёння давялося прыняць удзел у гістарычнай сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Авісто….

Opublikowany przez Ihara Barysau Poniedziałek, 25 listopada 2019

Як паведаміў у «Facebook’у» старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, ён перадаў міністрам спісы чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісіяў з Коласаўскай выбарчай акругі №106, Берасцейскай-Усходняй выбарчай акругі №3 і Берасцейскай-Памежнай выбарчай акругі №4, дзе працавалі назіральнікі ад БСДП(Г).

Аб’ектыў
Ярмошына патлумачыла, што чальцы выбарчых камісіяў разгубіліся
2019.11.25 22:38

Палітык папрасіў «па магчымасці не адкрываць візы ў свае краіны гэтым людзям».

«Я не заклікаў да санкцыйнага спісу фальсіфікатараў, але калі будуць адмовы па фармальных прычынах, то гэта будзе сіметрычным адказам і сігналам тым, хто ўжо пасля фальсіфікацыяў выбараў плануе шопінгі ў Вільні ці Беластоку, а таксама адпачынак на еўрапейскіх марскіх узбярэжжах ці турыстычныя туры па іншых еўрапейскіх сталіцах», – заявіў Барысаў.

Паводле яго, гэты спіс пойдзе і іншым дыпламатам і амбасадарам, каб чальцы выбарчых камісіяў ведалі, «што за фальсіфікацыі мусіць быць адказнасць».

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што беларускую апазіцыю фінансуюць амерыканцы і немцы праз Літву і Польшчу
2019.11.25 16:14

МГ belsat.eu

Стужка навінаў