Кіраўнікоў Менску ды вобласцяў сабралі на вайсковыя зборы


Вайсковыя зборы. Фото: mil.by

Паводле Плану падрыхтоўкі Узброеных Сілаў Беларусі, 19 лютага на палігоне Ласвіда (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) праводзіцца збор з удзелам кіраўнікоў беларускіх рэгіёнаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У зборах на палігоне Ласвіда сярод іншых удзельнічаюць старшыні аблвыканкамаў ды Менскага гарвыканкаму, а таксама іх намеснікі.

Hавiны
Мінабароны змяніла патрабаванні да здароўя прызыўнікоў
2020.02.07 11:10

Зборы праходзяць для павышэння ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі кіраўніцтва абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы.

Падчас збораў плануецца азнаёміць чыноўнікаў з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця вайскова-палітычнай абстаноўкі вакол Беларусі, роляй і месцам тэрытарыяльнай абароны ў сучасных узброеных канфліктах, з асновамі ўжывання тэрытарыяльных войскаў.

Чыноўнікі падчас збораў.
Фота: mil.by

Таксама ім прадэманструюць узбраенне, асаблівасці размяшчэння і парадак дзеянняў фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, ацэняць дзейнасць органаў улады ва ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны ў 2019 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў