Кіраўніком МВФ абраная эканаміст з Балгарыі Крысталіна Георгіева


Крысталіна Георгіева абрана на пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). Да выканання сваіх абавязкаў эканаміст з Балгарыі прыступіць з 1 кастрычніка, адзначаецца ў заяве МВФ, піша DW.com.

Крысталіна Георгіева зменіць на пасадзе кіраўніка МВФ францужанку Крысцін Лагард, якая была вылучана на пасаду кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банку.

З моманту заснавання МВФ пасля Другой сусветнай вайны пост яго кіраўніка традыцыйна займаў еўрапеец, у той час як кіраўніком іншай найбуйнейшай міжнароднай фінансавай арганізацыі – Сусветнага банку – звычайна станавіўся прадстаўнік ЗША.

Аб’ектыў
Менск зноў просіць грошай у Міжнароднага валютнага фонду
2019.01.19 15:38

Крысталіна Георгіева са студзеня 2017 года працавала галоўным выканаўчым дырэктарам Сусветнага банку. Да гэтага яна займала пасады еўракамісара па гуманітарнай дапамозе і антыкрызісным мерам, а пазней – еўракамісара па бюджэце. У 2016 годзе ўрад Балгарыі прапанавала кандыдатуру Георгіевай на пасаду кіраўніка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Аб’ектыў
Што прапанаваў МВФ, каб не падвышаць беларусам пенсійны ўзрост?
2019.07.16 21:59

 

МВФ аказваў фінансавую дапамогу нашай краіне двойчы. Гэтак у 1992 годзе Беларусі быў выдзелены крэдыт у памеры 217,2 мільёна долараў ЗША і яшчэ 77,4 мільёны долараў ЗША па крэдытнай дамове «стэнд-бай». Да пачатку 2005 года краіна расплацілася цалкам з МВФ.

Другі раз афіцыйны Менск звярнуўся да МВФ у 2008 годзе з просьбай выдзеліць крэдыт па сістэме «стэнд-бай». Праграма фінансавання была ўзгодненая ў студзені 2009 года і Беларусь атрымала 2,46 мільярда долараў ЗША тэрмінам на пятнаццаць месяцаў. Пазней сума была павялічана да 3,46 мільярда долараў.

Цяпер беларускія ўлады ізноў вядуць перамовы аб атрыманні новага крэдыту МВФ на суму 3 мільярды долараў, пакуль дамоўленасцяў не дасягнута.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў