Кіраўнікі адміністрацыяў Лукашэнкі і Зяленскага правялі тэлефонныя перамовы


Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка і кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак абмеркавалі па тэлефону паглыбленне двухбаковай супрацы.

Пра гэта паведамляецца на сайце прэзідэнта Украіна Уладзіміра Зяленскага.

«Суразмоўцы абмеркавалі пытанні паглыблення ўкраінска-беларускай супрацы, у прыватнасці культурныя сувязі. Андрэй Ермак праінфармаваў Ігара Сяргеенку аб ініцыятыве ўкраінскага боку па падрыхтоўцы шэрагу двухбаковых дакументаў да сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Рэспублікі Беларусь, якая плануецца восенню гэтага года. Бакі дамовіліся аб далейшых кантактах для больш істотнага разгляду прапаноў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Беларускі бок пра перамовы Сяргеенкі і Ермака нічога не паведаміў.

Нагадаем, 11 чэрвеня Андрэй Ермак наведаў Менск і правёў перамовы з Сяргеенкай. У тым ліку абмяркоўваўся будучы візіт у Беларусь Зяленскага – ён мусіць адбыцца ў межах чарговага Форуму рэгіёнаў. Таксама ў Менск прыляталі віцэ-прэм’ер-міністр Украіны – міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Аляксей Рэзнікаў і міністр абароны Украіны Андрэй Таран.

Hавiны
Украіна падтрымала санкцыі ЕЗ супраць падазраваных у датычнасці да выкрадання апанентаў Лукашэнкі
2020.04.01 14:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў