Кіраўніка Партыі БНФ больш за 4 гадзіны трымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы


Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, сябра Сойму Партыі БНФ Ігара Лялькова і двух актывістаў Руху салідарнасці «Разам» спынілі на мяжы ўвечары 8 лютага, калі тыя вярталіся дадому з канферэнцыі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі», якая праходзіла ў Кіеве. Іх пратрымалі больш за 4 гадзіны.

Нагодай для затрымання беларускімі памежнікамі сталі праграмкі «Бандэраўскіх чытанняў». Як паведаміў belsat.eu Рыгор Кастусёў, праграмкі забралі ў Гомель «на экспертызу»

«Сказалі, што правядуць экспертызу на наяўнасць прыкметаў экстрэмізму. Забралі нават кнігу «Архітэктура Украіны». Пакуль нас трымалі ў боксе ў памяшканні мытні, нашую машыну абшукалі, апрануўшы на колы замок з шыпамі», – распавёў палітык.

Афіцыйных каментароў Дзяржаўнага памежнага камітэту і праваахоўных органаў на дадзены момант няма.

Hавiны
Рыгора Кастусёва, старшыню Партыі БНФ, затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы
2020.02.08 19:54

КА belsat.eu

Стужка навінаў