Кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева вызвалілі з турмы


Шалінскі гарадскі суд задаволіў хадатайніцтва абароны аб умоўна-датэрміновым вызваленні кіраўніка чачэнскага офісу праваабарончага цэнтру «Мемарыял», палітвязня Аюба Ціціева. Пра гэта піша «Інтэрфакс».

У сакавіку 2019 года праваабаронцу пакаралі чатырма гадамі калоніі-пасялення паводле абвінавачвання ў захоўванні наркотыкаў у буйным памеры. Ціціеў настойваў на тым, што наркотыкі яму падкінулі паліцыянты, а яго крымінальны пераслед ініцыявалі ўлады Чачэніі, каб перашкодзіць працы «Мемарыялу» у рэгіёне.

Калегі праваабаронцы ў «Мемарыяле» таксама лічаць, што Ціціева арыштавалі на падставе сфальсіфікаваных доказаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Amnesty International, «Мемарыял» і Humans Rights Watch прызналі Ціціева палітвязням.

Летась Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ўзнагародзіла чачэнскага праваабаронца прэміяй Вацлава Гаўла за мужнасць і выдатныя дасягненні ў галіне правоў чалавека,

Hавiны
Беларускія праваабаронцы звярнуліся да Пуціна
2018.02.07 16:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў