Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і ягонага намесніка вызвалілі ад пасады


Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. Разам Аляксандрам Косінцам звольнены і ягоны першы намеснік Канстанцін Мартынецкі.

Паводле афіцыйнай версіі, чыноўнікі звольненыя ў звязку з пераходам на іншую працу. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня.

Выконваючым абавязкі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч.[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]Валерый Міцкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лідзе, у 1989 годзе скончыў БДУ. Працаваў у судзе Менскага раёну. У 2001-2005 гг. быў намеснікам міністра юстыцыі, чальцом Цэнтрвыбаркаму. У 2005-2009 гг. Міцкевіч працаваў дырэктарам Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасці, дырэктарам Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў. Міцкевіч быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 2009 годзе.

Аляксандр Косінец нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Роскі Сялец (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) – доктар медычных навук, прафесар. Ганаровы грамадзянін Віцебску (2016).

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта з 1980 г. па 1994 г. працаваў у Віцебскім дзяржаўным медычным інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 1995–1997 гг. узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997–2005 гг. – рэктар Віцебскага медычнага ўніверсітэту. З 2005 па снежань 2008 года займаў пасаду намесніка прэмʼер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 24 лістапада 2008 па 27 снежня 2014 – Старшыня Віцебскага аблвыканкаму. Займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі з 2014 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў