Кіраўнік выпісваў прэміі працаўнікам, а пасля выплаты забіраў грошы сабе


У дачыненні да галоўнага санітарнага лекара ДУ «Шчучынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» распачата крымінальная справа па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага ў буйным памеры.

Следчыя Шчучынскага РАУС высветлілі, што чыноўнік у перыяд з лютага мінулага году па жнівень сёлета скраў амаль 12 тысячаў рублёў. Дырэктар цэнтру налічваў падначаленым працаўнікам прэміі. Але пасля атрымання грошай шэраг супрацоўнікаў вяртаў кіраўніку болей чым палову выплачанай яму сумы.

Падазраваны змешчаны пад хатні арышт. Нанесены матэрыяльны ўрон кампенсаваў добраахвотна і ў поўным аб’ёме. У мэтах забеспячэння маёмасных спагнанняў следчых наклалі арышт на яго маёмасць, у тым ліку і прыватны аўтамабіль.

Аб’ектыў
Мянчук: Самы галоўны карупцыянер сядзіць у нас наверсе
2018.10.25 22:27

СК, belsat.eu

Стужка навінаў