Кіраўнік «Росатома»: Беларусь атрымае «пад ключ» магутную станцыю стандартаў МАГАТЭ


lichachou

Аляксей Ліхачоў на БелАЭС

Дырэктар карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў наведаў Беларускую АЭС.

«Сумесная праца расейскіх і беларускіх спецыялістаў на ўзвядзенні АЭС садзейнічае пашырэнню расейска-беларускай эканамічнай супрацы», – падаюцца словы Аляксея Ліхачова на сайце «Росатаму».

Паводле дырэктара карпарацыі, атамная энергетыка стварае ўмовы для развіцця навукі і тэхнікі, увядзення высокіх тэхналогіяў і падрыхтоўкі высокапрафесійных спецыялістаў.

«Беларусь атрымае магутную станцыю, якая будзе здадзеная «пад ключ» і якая будзе адпавядаць усім «постфукусімскім» патрабаванням МАГАТЭ», – выказаў упэўненасць Аляксей Ліхачоў.

На будаўніцтва БелАЭС здарыўся адзіны ў свеце вядомы выпадак падзення корпусу рэактару. Незалежныя адмыслоўцы звяртаюць увагу на тое, што пры бескампрамісна строгім кантролі за выкананнем ліцэнзійных патрабаванняў на звычайных будаўнічых абʼектах у Беларусі, на атамнай электрастанцыі, улады ідуць на кампрамісы ў справе бяспекі, калі гэта дазваляе зэканоміць грошы ці час.

Пра тое, як ад беларусаў хаваюць праўду аб узвядзенні Астравецкай АЭС – у нашым відэарэпартажы:



НМ, belsat.eu

Стужка навінаў