Кіраўнік расейскага МЗС прыляціць на сустрэчу з Макеем


Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў 29 траўня прыедзе ў Менск на перамовы з міністрам замежных спрваў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Мяркуецца, што на сустрэчы міністры абмяркуюць супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў міжнародных арганізацыях.

«29 траўня міністр замежных спрваў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Менск з рабочым візітам, дзе сустрэнецца з беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Бакі абмяняюцца думкамі па развіцці супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ, СНД, абмяркуюць каардынацыю намаганняў у АБСЕ і іншых міжнародных фарматах», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.

Таксама Захарава зазначыла, што Лаўроў і Макей абмяркуюць праблемы, якія важныя для абодвух бакоў, але не ўдакладніла, якія менавіта.

«Расея і Беларусь – стратэгічныя саюзнікі, якія выступаюць за ўсталяванне справядлівай шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін», – дадала Захарава.

ГА, belsat.eu паводле TACC

Стужка навінаў