Кіраўнік Пінскай дзіцячай больніцы, дзе дзіця заразілася ВІЧ, сышоў з пасады


Мікалай Целяціцкі, які да нядаўняга часу ўзначальваў Пінскую дзіцячую больніцу, напісаў заяву аб звальненні. Лекар пакінуў пасаду з 15 красавіка, паведамляе «Медыя -Палессе».

Мікалай Целяціцкі ўжо не з’яўляецца галоўным лекарам Пінскай дзіцячай больніцы. Абавязкі галоўнага лекара УЗ «Пінская дзіцячая больніца» выконвае Аляксандр Сачкоўскі.

Мікалай Целяціцкі напісаў заяву аб звальненні, з 15 красавіка ён пакінуў пасаду, а цяпер працуе лекарам-хірургам у УАЗ «Пінская цэнтральная больніца«.

Пад кіраўніцтвам Целяціцкага сёлета дзіцячая больніца апынулася ў цэнтры скандалу. Шасцімесячная дзяўчынка, якую лячылі ў шпіталі, заразілася ВІЧ-інфекцыяй. Следчы камітэт па Берасцейшчыне распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 162 Крымінальнага кодэксу («Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медычным працаўніком»). Падставаю стаў зварот жыхаркі Пінску Святланы Дыдышкі, 11-месячная дачка якой заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека. Пры гэтым усе ў сям’і здаровыя.

Мінаховы здароўя стварыла адмысловую камісія, якая займаецца правяраннем акалічнасцяў інцыдэнту. Але падрабязнасцяў пакуль не агучылі.

ВІДЭА
Следчыя высвятляюць, як 11-месячная дзяўчынка з Пінску заразілася ВІЧ. Усе ў сямʼі здаровыя
2020.02.15 14:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў