Кіраўнік NASA патлумачыў чаму адмяніў запрашэнне Дзмітрыю Рагозіну на візіт у ЗША


Кіраўнік нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША (NASA) Джым Брайдэнстайн у інтэрв’ю газеце The Washington Post заявіў, што меў намер запрасіць Рагозіна ў ЗША і разлічваў, што такім чынам палепшыць стасункі з кіраўніком Роскосмоса. Аднак вымушаны быў адмяніць яго візіт пад ціскам сенатараў.

«Мы пачулі пазіцыю цэлага шэрагу сябраў Сенату, якія заявілі, што прыезд Рагозіна зʼяўляецца кеспкай ідэяй. І ў сувязі з гэтым я прыняў рашэнне адмяніць гэтае запрашэнне», – сказаў Брайдэнстайн, паведамляе RBC.RU.

Сенатары палічылі, што ЗША не павінны прымаць Рагозіна, які ў 2014 годзе апынуўся пад санкцыямі пасля далучэння Крыму да Расеі. Таму прыезд кіраўніка Роскосмоса ў Злучаныя Штаты «аслабіць ціск на Расею і пашкодзіць нацыянальным інтарэсам краіны».

5 студзеня стала вядома, што NASA перанесла на нявызначаны тэрмін запрашэнне Рагозіну наведаць ЗША. Пры гэтым у амерыканскім агенцтве першапачаткова не патлумачылі прычыны такога рашэння.

У Раскосмасе у сваю чаргу заявілі, што не атрымалі афіцыйнага паведамленні ад NASA. Там адзначылі, што «падрыхтоўка перамоўнай пазіцыі дзяржаўнай карпарацыі па супрацоўніцтву бакоў па праграме Міжнароднай касмічнай станцыі і далёкага космасу пакуль не прыпыненая».

Hавiны
ЗША пашырылі санкцыйныя спісы ў дачыненні да Расеі
2018.12.19 21:33

СК, belsat.eu, паводле RBC.RU

Стужка навінаў