Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі сышоў у адстаўку праз «мяккі Brexit»


Борыс Джонсан, фота Sky News

Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан сышоў у адстаўку на фоне палітычнага крызісу, звязанага з прыняццем новай стратэгіі выхаду краіны з ЕЗ. Раней урад пакінуў міністр па пытаннях Brexit Дэвід Дэвіс.

Джонсан і Дэвіс крытыкавалі варыянт «мяккага Brexit», які ў выніку быў ухвалены брытанскім урадам.

Стратэгія «мяккага Brexit», абраная прэм’ер-міністрам Тэрэзай Мэй, прадугледжвае, у прыватнасці, захаванне зоны свабоднага гандлю для тавараў і распрацоўку спрошчанага мытнага парадку з ЕЗ. На думку англійскіх еўраскептыкаў, дадзеная стратэгія фактычна дэвальвуюць самую ідэю Brexit, бо прадугледжвае занадта шчыльнае ўзаемадзенне з ЕЗ.

ІІ, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары