Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі: «Расейцы гавораць, гавораць і гавораць. Праблема ў тым, што пакуль яны гавораць, яны бамбяць»


Расейцы і іранцы працуюць на рэжым Башара аль-Асада, заявіў 2 лютага міністр замежных спраў Вялікая Брытаніі Філіп Хэманд.

Адказваючы на ​​пытанне журналістаў аб тым, ці можа Тэгеран быць больш эфектыўны, чымся Масква ў працэсе стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне, кіраўнік брытанскага МЗС сказаў, што «Расея і Іран працуюць поруч з сірыйскім рэжымам, і іранцы гэтак жа, як і расейцы, ідуць шляхам захавання гэтага рэжыму».

Хэманд дадаў, што Вялікая Брытанія не мае паняцця, які ў Крамля «план гульні».

«Расейцы гавораць, гавораць і гавораць. Праблема ў тым, што пакуль яны гавораць, яны бамбяць – і падтрымліваюць Асада», – мяркуе брытанскі дыпламат.

Хэманд адзначыў, што сірыйскія бежанцы з лагераў у суседніх краінах перасталі вяртацца ў свае дамы пасля таго, як пачаліся расейскія бамбардзіроўкі сірыйскай тэрыторыі, і людзі зноў пачалі бегчы з краіны.

«Мы расцэньваем падобныя заявы, як небяспечныя ўкіды дэзынфармацыі», – пракаментавала заяву брытанскага дыпламату афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі падкрэсліў, што гэта адбываецца праз дзеянні Расеі і дадаў, што толькі 30 % расейскіх авіябомбаў былі скіраваныя на «Ісламскую дзяржавы».

У канцы студзеня ў Жэневе стартаваў цыкл мірных перамоў па сірыйскім канфлікце. Пошук аргументаў паміж афіцыйным Дамаскам і апазіцыяй адбываецца ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Рады Бяспекі ААН. Чакаецца, што дыялог працягнецца шэсць месяцаў.

З 2011 года ў Сірыі ідзе грамадзянская вайна. Урад прэзідэнта Башара аль-Асада ваюе з ўзброенай апазіцыяй.

Міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША распачала ваенную кампанію ў Сірыі ў 2014-м. Чальцы кааліцыі не каардынуюць свае дзеянні з Расеяй.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў