Кіраўнік МЗС Украіны пракаментаваў позву Парашэнкі да «Бі-бі-сі»


Пятро Парашэнка. Фота dpchas.com.ua

Міністр замежных справаў Павал Клімкін пацвердзіў, што прэзідэнт краіны звярнуўся ў суд з пазовам за паклёп да брытанскай медыякампаніі ВВС. Раней пра гэта напісала газета Daily Telegraph. На думку чыноўніка, імідж краіны ад разгляду не пацерпіць.

Прычына пазову – матэрыял, апублікаваны 23 траўня бягучага году. Ён і цяпер даступны на сайце «Расейскай службы Бі-бі-сі». У артыкуле сцвярджаецца, што «асабісты адвакат Дональда Трампа Майкл Коэн таемна атрымаў па меншай меры 400 тыс. долараў за арганізацыю перамоваў прэзідэнта Украіны Парашэнкі з Трампам».

«Плацёж быў арганізаваны пасярэднікамі, якія дзейнічалі ад імя Пятра Парашэнкі», – цытуе «Бі-бі-сі» крыніца ў Кіеве.

Кто организовал встречу Трампа и Порошенко. Расследование «BBC»

Адвакаты Пятра Парашэнкі настойваюць, што інфармацыя ў артыкуле не адпавядае рэчаіснасці і абражае яго гонар і годнасць. Таксама ў пазове гаворыцца, што ВПС адрэагавала на заўвагі ў непраўдзівасць публікацыі ў “пагардлівым і напышлівым тоне». Адміністрацыя прэзідэнта Украіны ў адмысловай заяве назвала артыкул «відавочнай хлуснёй, паклёпам і падробкай».

Прэзідэнты ЗША і Украіны сустракаліся ў чэрвені 2017 года.

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары