Кіраўнік МЗС Украіны не выключае магчымасці ваеннага канфлікту паміж Беларуссю і Расеяй


Міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка лічыць, што Беларусь можа сутыкнуцца з расейскай ваеннай агрэсіяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю чэшскаму выданню Respekt.

«Беларусь сутыкаецца са складаным часам, – адзначыў міністр, – Некалькі гадоў таму я размаўляў з некалькімі беларускімі журналістамі, і калі я сказаў, што калі яны захочуць застацца незалежнымі, яны сутыкнуцца з той самай вайной, тымі цяжкасцямі і тымі ж пакутамі, што і мы перажываем, яны мне не паверылі. Магчыма, цяпер яны менш сумняюцца».

Прыстайка не сказаў, калі, на ягоны погляд, можа распачацца ўзброены канфлікт: «Вядома, я ўсё яшчэ спадзяюся, што я памыляюся».

Міністр адзначыў, што беларусы «спакойныя і цярплівыя», але ўкраінцы таксама былі спакойнымі і цярплівымі людзьмі пакуль іх не пачалі забіваць. «Тады вы пачнеце таксама забіваць. Хоць другі мацнейшы, але што табе засталося?»

Паводле міністра, у стасунках з Расеяй ёсць два варыянты: «З дапамогай замежных партнёраў быць разумнымі і спакойнымі – і прайграць. Або пачаць змагацца адразу».

Hавiны
Лукашэнка: у Крамлі разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі
2020.02.14 12:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў