Кіраўнік МЗС Літвы: Расея прадэманстравала, што Ціханоўскую ў выпадку прыезду ў Беларусь затрымаюць


Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус адрэагаваў на паведамленне пра рашэнне Расеі аб’явіць у вышук экс-кандыдаткі на прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская апынулася ў спісе асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку на тэрыторыі РФ, паколькі ў дачыненні да яе завялі крымінальную справу.

Скрын з адказу МУС Расеі

Паводле ТАСС, Ціханоўская знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, але не міжнародным – гэта значыць яе шукаюць толькі на тэрыторыі так званай саюзнай дзяржавы. У выпадку, калі яна з’явіцца ў Беларусі, ці Расеі, яе затрымаюць. Але паводле якога артыкулу на яе завялі крымінальную справу – не паведамляецца.

На думку міністра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса, гэтае рашэнне Расеі выглядае дзіўным.

«Гэта робіцца ў працяг прыніжэння, кампраметавання Каардынацыйнай рады. Гэта адзін з аспектаў, каб не прызнаваць яго партнёрам у дыялогу . Гэта прыкра, бо Каардынацыйная рада – умераная, не радыкальная, не настроеная супраць той жа Расеі», – цытуе interfax словы міністра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса.

Hавiны
Сустрэча Ціханоўскай і Меркель, выкраданні актывістаў, пратэсты ў Кыргызстане. Вынікі 59-га дня пратэстаў
2020.10.07 00:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў