Кіраўнік МЗС Беларусі: Трэба ўвесці на Данбас нашых міратворцаў і падключыць да перамоваў ЗША


Пра гэта ў інтэрв’ю расейскай газеце «Известия» заявіў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

«Мы не гонімся за нейкімі лаўрамі. Але гэта канфлікт у нашым рэгіёне, у нашай сям’і. У прамым сэнсе слова. Таму дадатковым спосабам дапамагчы бакам канфлікту можа стаць увод на Данбас міратворцаў – зразумела, у тым ліку і беларускіх», – заявіў кіраўнік беларускага дыпведамства.

Міністр нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка прапанаваў увод міратворцаў яшчэ ў 2014 годзе. Паводле Уладзіміра Макея, кіраўнік Беларусі таксама прапаноўваў пашырыць фармат перамоваў ды падключыць зацікаўленыя дзяржавы, у тым ліку і ЗША. У размове з расейскім выданнем Макей нагадаў словы вядомага савецкага дыпламата, ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі: «Лепш дзесяць гадоў перамоваў, чымся адзін дзень вайны».

Пра ўвядзенне міратворцаў Уладзімір Макей таксама заяўляў падчас V саміту «Усходняга партнёрства».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў