Кіраўнік МУС Украіны абвінаваціў Парашэнку ў подкупе выбарнікаў


Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што штаб праўладнага кандыдата з дапамогай адмінрэсурсу і за сродкі бюджэтнай праграмы нібыта спрабуе набыць галасы пенсіянераў Кіева, Кіеўскай вобласці і яшчэ аднаго рэгіёну.

Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканалу ICTV.

Паводле яго, у горадзе Васількове Кіеўскай вобласці штаб Парашэнкі наймае агітатараў, тыя выбіраюць сто чалавек, як правіла, самых бедных, ідуць да іх у кватэры і пытаюцца, ці гатовыя яны падтрымаць кандыдата і, калі так, то прапануе дапамогу. Са ста людзей 30 кажуць «так, мы гатовыя». Гэтых людзей запісваюць, ідуць ў раённую раду або сабес са спісам і кажуць мэру выдзеліць гэтым асобам па тысячы грыўняў, выкарыстоўваючы сродкі праграмы «Турбота», закладзенай у бюджэт«, сцвярджае кіраўік МУС.

Па словах Авакава, пасля таго, як адмінрэсурс задзейнічаны і грошы пенсіянерам выплацілі, паступіў званок са штаба – там цікавіліся, ці сапраўды чалавек атрымаў грошы. Як заяўляе Авакаў, пасля пацверджання прадстаўнік штаба нагадвае, што варта падтрымаць іхнага кандыдата.

Кіраўнік МУС сцвярджае, што такія выпадкі мелі месца ў Кіеўскай вобласці, Кіеве, Адэсе і вобласці, а таксама ў Харкаўскай вобласці. У прыватнасці, па выпадку ў Васількове была распачатая крымінальная справа. Аплата працы агітатараў на выбарах з’яўляецца незаконнай.

Нагадаем, 31 сакавіка ва Украіне адбудзецца першы тур выбараў прэзідэнта.

КА/belsat.eu,паводле interfax.com.ua

Стужка навінаў