Кіраўнік Мінаховы здароўя Беларусі распавёў, калі чакаць другую хвалю захворвання на COVID-19


У асобных раёнах Беларусі Мінаховы здароўя зладзіць цэнтралізаваныя даследаванні для вызначэння імуннай праслойкі да COVID-19. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БелТА.

Міністр аховы здароўя распавёў, што ў некаторых рэгіёнах краіны медыкі правядуць цэнтралізаваныя даследаванні пацыентаў, якія знаходзіліся на бальнічным лісце за апошнія два месяцы. Паводле Уладзіміра Караніка, тэставанне неабходнае, паколькі нельга выключаць верагоднасць другой хвалі каронавірусу ў асенне-зімовы перыяд.

«Таму мы будзем праводзіць даследаванні, каб вызначыць імунную праслойку сярод нашага насельніцтва. У нейкіх раёнах гэта будзе цэнтралізавана, дзесьці будзе наладжана магчымасць прайсці ўсім ахвочым», – сказаў Уладзімір Каранік.

Для вызначэння імунітэту на каронавірус медыкі будуць выкарыстоўваць тэсты на антыцелы да COVID-19, якія прыбудуць з Кітаю. Першапачаткова прылады размяркуюць паміж медычнымі ўстановамі.

Калі чалавек перахварэў на COVID-19, у яго з’яўляюцца імунаглабуліны G. Іх наяўнасць выяўляюць экспрэс-тэсты.

Hавiны
Колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам у Беларусі павялічалася да 21 101 асобаў
2020.05.08 17:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў