Кіраўнік Кітая зможа заставацца ва ўладзе на неабмежаваны тэрмін


Сі Цзіньпін, фота rg.ru

Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў 11 сакавіка ўхваліў змены ў канстытуцыю, якія дазваляюць старшыні КНР і яго намесніку заставацца ва ўладзе неабмежаваную колькасць тэрмінаў, паведамляе bbc.com.

У галасаванні прымалі ўдзел 2964 дэпутаты. Сярод іх змены ў канстытуцыю падтрымалі 2959 чалавек; двое прагаласавалі супраць, яшчэ трое ўстрымаліся.

Адмяніць пункт канстытуцыі, які абмяжоўвае ўладу кіраўніка КНР і яго намесніка двума пяцігадовымі тэрмінамі, у канцы лютага 2018 гады прапанавала Камуністычная партыя Кітая.

Цяперашні старшыня КНР Сі Цзіньпін узначаліў краіну ў 2013 годзе. Паводле існай канстытуцыі яму давялося б пакінуць сваю пасаду не пазней за 2023 год.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары