Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі: Мы сабралі амаль мільён подпісаў

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда заявіў, што за яго прэтэндэнта ўжо сабралі каля мільёна подпісаў. Пра гэта піша сайт ФПБ.

25 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за яго подпісы паставілі 200 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Тады гэта выклікала крытыку з боку яго апанентаў. 5 чэрвеня кіраўнік ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда сказаў, што сабралі каля мільёну подпісаў.

«На гэтай выбарчай кампаніі мы робім упор на збор подпісаў у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. На сённяшні дзень нашай ініцыятыўнай групай сабрана ўжо каля мільёна подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзідэнцтва. І мы гэтую працу, безумоўна, працягнем. Будзем збіраць подпісы ў працоўных калектывах, на пікетах. І сёння да нас звяртаюцца людзі па арганізацыі такіх пікетаў, бо падобная форма для ўсіх і звыклая, і зручная, так што магчымасць пакінуць подпіс на пікеце будзе», – распавёў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

«Магчыма, ён прыбірае канкурэнтаў?». Што мы пабачылі на адзіным масавым пікеце за Лукашэнку

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што вельмі істотна, каб выбары і выбарчая кампанія адбываліся мірна і спакойна, каб не было парушэнняў выбарчага кодэксу.

«Каб усё было паводле нашага закона, паводле выбарчага кодэксу і выконвалася на практыцы. І самае галоўнае – каб штучна не нагнятаць становішча і ня распальвалася варожасць. Я ўпэўнены, што сёння наша дзяржава не дазволіць парушаць законы нашай краіны. Ніякіх паказальных чэргаў мы не ствараем, людзі спакойна прыходзяць і ставяць свой подпіс так, як гэта належыць па закону», – сказаў Міхаіл Орда.

Раней многія грамадзяне краіны скардзіліся СМІ, што іх прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку на працы пад пагрозаю звальнення, аднак кіраўнік перадвыбарчага штабу Міхаіл Орда гэта зняпраўдзіў.

«Сёння пікетаў няма». Хто і як збірае подпісы за Лукашэнку?

СК belsat.eu

Hавiны