Кіраўнік «Газпрому» перад сустрэчай Пуціна з Лукашэнкам сустрэўся з Сямашкам і Каранкевічам


Старшыня праўлення «Газпрому» Аляксей Мілер сустрэўся ў Санкт-Пецярбурзе з амбасадарам Беларусі ў Расеі Уладзімірам Сямашкам і Міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам, паведамляе прэсавая служба «Газпрому».

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ўмовы паставак расейскага газу ў Беларусь у наступным годзе, акрамя таго разглядаліся і іншыя пытанні ўзаемадачыненняў у газавай сферы.

Прэсавая служба «Газпрому» адзначае, што расейская кампанія паставіла ў нашу краіну цягам студзеня-лістапада 2019 году каля 18,4 млрд куб. м. газа.

Існая дамова на пастаўку газа ў Беларусь заканчваецца ў 2019 годзе. Бакі маюць падпісаць новае пагадненне да канца 2019 году.

14 снежня газавае пытанне па тэлефоне абмеркавалі прэм’ер-міністры Расеі і Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас.

Цяпер наша краіна набывае газ у Расеі за 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Раней Сяргей Румас заявіў, што Беларусь разлічвае на зніжэнне коштаў нават да 70 долараў за тысячу кубаметраў.

«Наша пазіцыя – гэта кошты бліжэйшага ад нас рэгіёну РФ, Смаленскай вобласці, плюс выдаткі на транспартаванне», – сказаў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Hавiны
Кошты хочам як у Смаленску. Менск агучыў пазіцыю ў газавых перамовах
2019.12.06 10:59

Вядома, што газавае і нафтавае пытанні застаюцца нявырашанымі ў справе паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі. Па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнка і Уладзіміра Пуціна 7 снежня ў Сочы, агучвалася, што бакі не дамовіліся вакол спрэчных пытанняў, але наблізілі свае пазіцыі. Лідары двух краінаў сустрэнуцца 20 снежня.

Апазіцыя заклікае грамадзянаў выйсці 20 снежня на акцыі пратэсту супраць падпісання дакументаў па інтэграцыі. Грамадзянская супольнасць лічыць, што інтэграцыя насамрэч прадугледжвае паглынанне Беларусі Расеяй.

Hавiны
«Чакаем больш людзей, чым 7–8 снежня». Апазіцыя распавяла пра наступную акцыю супраць інтэграцыі
2019.12.16 13:12

belsat.eu

Стужка навінаў