Кіраўнік дэпартаменту МЗС, які апублікаваў фота з пратэстаў, сышоў у адстаўку


Кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Бушыла сышоў у адстаўку.

16 жніўня дыпламат зрабіў на сваёй старонцы ў Facebook рэпост фотаздымку з масавага «Маршу свабоды» ў Менску.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=598741921079526&id=100028311708669&__cft__[0]=AZXV0EJa8K68B8y0xtse3IQB1IqSxLWOgMyqfkpIuDptxttrNeC1fUic1pj9611Rh0qdX_D4J-S-aHzUby26UtVEN2bcl76A3PnU_KlnlgnVNJf1moVpoELhe-bGdQjmOqGDGvj-dFap5KS4XFtZmYHu&__tn__=%2CO%2CP-R

Затым з крыніц «Белсату» стала вядома, што ён звольніўся. А 18 жніўня гэтую інфармацыю пацвердзіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Андрэй Бушыла працаваў у Міністэрстве замежных справаў з 1999 года. Раней ён таксама працаваў у беларускіх амбасадах у Балгарыі і Францыі, быў начальнікам аддзелу еўрапейскай інтэграцыі.

Раней мітынгі ў Беларусі падтрымалі амбасадар у Славаччыне Ігар Ляшчэня і былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч . 18 жніўня стала вядома, што Ігар Ляшчэня падаў у адстаўку.

Таксама 17 жніўня ў Менску супрацоўнікі МЗС Беларусі Вячаслаў Казачонак і Алена Капанева выйшлі на пікет.

Апроч таго, паведамлялася, што бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на флагштоку беларускай амбасады ў Швецыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў