Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі: вам сёння патрэбная салідарнасць і падтрыманне


Аб гэтым ён заявіў падчас акцыі пратэстаў каля беларускай амбасады ў Варшаве, перадае «Радыё Рацыя».

Польскі палітык і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі Роберт Бедрань выступіў з падтрыманнем беларусаў. Ён адзначыў, што зараз нашай краіне асабліва патрэбная салідарнасць.

Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве.
Фота: Белсат

«Ва ўсёй Еўропе, а таксама, думаю, і на свеце ёсць вялікая салідарнасць з Беларуссю. Я рэпрэзентую Еўрапейскі Парламент як шэф дэлегацыі ў справах Беларусі, бачу, як калегі і каляжанкі цікавяцца сітуацыяй у Беларусі. Так як некалі Польшча атрымоўвала падтрыманне і салідарнасць з іншых еўрапейскіх краінаў, таксама сёння Беларусі патрэбная гэтая салідарнасць і гэтае падтрыманне», – адзначыў ён.

Роберт Бедрань распавёў, што ён выдаў заяву для беларускага МЗС у адказ на затрыманні актывістаў і палітыкаў.

Hавiны
У Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з затрыманым блогерам і палітыкамі. Фотарэпартаж
2020.06.06 18:50

«Лічу, што перадусім Еўразвяз павінен падтрымліваць грамадства, беларускі народ. Паказваць, што нам залежыць, каб мы былі адной вялікай еўрапейскай супольнасцю. Я, як старшыня дэлегацыі, буду пільнаваць, каб быў менавіта такі падыход», – падкрэсліў палітык.

Роберт Бедрань – старшыня польскай партыі «Вясна», кандыдат у прэзідэнты Польшчы на выбарах 2020 году. У Еўрапарламенце ён з’яўляецца віцэ-старшынёю камісіі па правах жанчын і роўнасці ды старшынёю дэлегацыі стасункаў у справах з Беларуссю.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў