Кіраўнік БПЦ заклікаў вернікаў не наведваць цэрквы падчас Вялікадня


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў вернікаў устрымацца ад наведвання цэркваў падчас велікодных набажэнстваў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Кіраўнік БПЦ заклікаў падчас эпідэміі каронавіруса маліцца дома і ўстрымацца ад наведвання храмаў падчас царкоўных святаў. Асвячэнне велікодных кулічоў будзе праводзіцца па-за цэрквамі.

«Пры гэтым, зачыняць храмы нельга. Набажэнствы будуць здзяйсняцца. Мы толькі заклікаем тых, хто прыйдзе ў царкву, захоўваць дыстанцыю, меры, якія дапамогуць пазбегнуць распаўсюджвання віруса», – падкрэсліў мітрапаліт.

«Мы ж сёння не кажам пра тое, каб закрыць усе крамы, усе аптэкі… Міністэрства аховы здароўя рэкамендаваў такі рэжым, які забяспечыць магчымасць перадухіліць распаўсюджванне каронавіруса», – дадаў ён.

Мітрапаліт Павел паведаміў, што на дадзены момант зарэгістраваны адзін выпадак захворвання святара Беларускай праваслаўнай царквы.

Hавiны
БПЦ дазволіла вернікам прымаць удзел у агульнацаркоўных малітвах у рэжыме онлайн
2020.04.10 18:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў