Кіраўнік БПЦ лічыць, што беларускай праваслаўнай царкве не патрэбная аўтакефалія


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі лічыць, што беларускай праваслаўнай царкве не патрэбна аўтакефалія. Пра гэта мітрапаліт сказаў у эфіры тэлеканалу СТВ.

«Як толькі пачынаюць палітыкі ўмешвацца ў жыццё царквы, усё ідзе абы як. Пад такім нацыяналістычным палітыканствам крыецца спроба падзяліць людзей. Былі спробы прапанаваць або абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы ці нейкую аўтаномію», – сказаў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел

Hавiны
Мітрапаліт Павел гатовы адкрываць беларускамоўныя цэрквы, але не хапае вернікаў
2019.09.23 15:20

 

Разам з тым, мітрапаліта заявіў, што ў Беларусі павінна быць адменена патрабаванне прызначаць на царкоўныя пасады толькі грамадзянаў Беларусі.

Hавiны
Мітрапаліт Павел пра аўтакефалію: «Калі такое будзе ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта смерць»
2019.01.05 11:56

«Гэта, вядома, абмяжоўвае нашы магчымасці і здольнасці. Я б сказаў, у некаторых выпадках гэта адмоўна ўплывае. Будзем спадзявацца, што некалі гэтыя абмежаванні будуць знятыя, таму што гэта перажыткі мінулага», – сказаў ён.

Згодна з артыкулам 13 закона РБ «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Але кіраўнік БПЦ, паводле яго ўласных словаў, не мае да гэтага часу беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ён прыбыў з Разані ў Беларусь напрыканцы 2013 году. Акрамя гэтага мітрапаліт абяцаў вывучыць і беларускую мову, але гэтага так і не распачаў.

Неаднаразова мітрапаліт Павел выказваўся наконт беларускай ідэнтычнасці ў тым ліку і гісторыі, і мовы.

Hавiны
Мітрапаліт Павел распавёў, што на юбілей яму падарылі «Майбах». Такое здаралася і з Лукашэнкам
2018.07.09 18:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў