Кіраўнік Босніі таксама ўчыніў дэмарш на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў


Міларад Додзік.
Фота: snsd.org

Стала вядома пра чарговы дэмарш, які ўчынілі лідары замежных краінаў на адкрыцці 21 чэрвеня Еўрапейскіх гульняў у Менску.

Як паведамляе тэлеканал BN, старшыня прэзідыуму Босніі і Герцагавіны і яго чалец ад сербаў Міларад Додзік дэманстратыўна пакінуў на кароткі час прэзідэнцкую ложу ў той час, калі перад ёй праходзілі спартсмены з часткова прызнанага Косава.

Hавiны
Прэзідэнт Сербіі распавёў, што «амаль убачыў слёзы» Лукашэнкі
2019.06.23 09:47

Пры гэтым выданне адзначае, што Міларад Додзік даслаў афіцыйнае запрашэнне прэзідэнту Косава Хашыму Тачу наведаць 1 ліпеня ў Босніі і Герцагавіне саміт Працэсу кааперацыі Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Нагадаем, што на цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Менску не прыйшоў прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч, бо на стадыёне была каманда спартоўцаў з Косава пад сваім сцягам. Адмова сапсавала настрой Аляксандру Лукашэнку, распавёў Вучыч журналістам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў