Кіраўнік Берасцейскага гарвыканкаму: «акумулятарны завод – самы вялікі гемарой» для гораду

Абноўлена

Акумулятарны завод у Берасці. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

19 чэрвеня падчас размовы з кіраўніцтвам «Брестгазоаппарат» Аляксандр Рагачук упершыню пракаментаваў рашэнне кіраўніка вобласці аб спыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Акумулятарны завод пад Берасцем могуць закрыць?

Чыноўнік назваў завод «АйПаўэр» «самым вялікім гемароем для Берасця» у год яго 1000-годдзя. Паводле Рагачука, вакол прадпрыемства паўстала вельмі непрыемная сітуацыя, піша gazetaby.com.

«Калі яго пачыналі будаваць, інвестар [ТАА «АйПаўэр»] пераконваў усіх, у тым ліку і ўлады, што праект адпавядае ўсім параметрам бяспекі. Тады ва ўладаў не было ніякіх падставаў не давяраць адмыслоўцам. Не было чым крыць», – цытуе Рагачука выданне.

Паводле gazetaby.com, падчас сустрэчы кіраўнік «Брестгазоаппарат» Віктар Кузменчук заявіў, што замест першапачаткова заяўленых 3 кг выкіду свінцу ў год «у іх выходзіць 340 кг». Ніхто з удзельнікаў сустрэчы гэтую інфармацыю не зняпраўдзіў, піша выданне.

Публікацыя выклікала хвалю абурэння

З нагоды публікацыі артыкулу на сайце gazetaby.com, камапнія «АйПаўэр» агучыла, што рыхтуе афіцыйны каментар, прадпрыемства абвяргае інфармацыю пра 340 кілаграмаў выкідаў свінцу ў год.

Радыё «Свабода» звярнулася ў Берасцейскі гарвыканкам па каментар пра словы Аляксандра Рагачука. Там адзначылі, што слова «гемарой» з вуснаў Рагачука насамрэч прагучала, аднак сказаў ён гэта «не для запісу».

Паводле ідэолага гарвыканкаму Валера Цапкова, на сустрэчы гаварылася пра 3 кілаграмы і 140 грамаў выкідаў свінцу, што сугучна з лічбай 340 кілаграмаў.

Аўтар публікацыі на «Салідарнасці» – адзін з журналістаў дзяржаўных СМІ, якія прысутнічалі на сустрэчы. Раніцай 20 чэрвеня яго выклікалі «на дыван» у гарвыканкам.

 

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары