Кіраўнік беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе пра расейскі сцяг: Мае словы не так зразумелі


Фактычна Алег Шэпель зняпраўдзіў інфармацыю, што беларускія спартоўцы будуць несці расейскі сцяг на адкрыцці спаборніцтваў.

«Што датычыць расейскага сцяга, што мае папярэднія словы не так зразумелі або інтэрпрэтавалі. Не трэба мяшаць спорт з палітыкай. Афіцыйная дэлегацыя, якая выйдзе на стадыён «Маракана», будзе несці дзяржаўны сцяг Беларусі. І ніякі іншы», – сказаў kp.by старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель «Камсамолцы».

Ён падкрэсліў, што прыватна падтрымлівае расейскую зборную.

«Што датычыць афіцыйных асоб, у тым ліку мяне, то пацвярджаю, што я сапраўды ў ложы для гасцей буду трымаць не толькі сцяг Беларусі, але і Расеі. У нас шмат агульнага. Нават два паралімпійскія чэмпіёны з Беларусі, якія цяпер выступаюць за Расею. Чаму я павінен ад іх адвярнуцца? Я раблю як кіраўнік Паралімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь і як спартовец».

Сёння стала вядома, што каманда Расеі канчаткова адхіленая ад Паралімпіяды, што пройдзе ў Рыа з 7 па 16 верасня. Такое рашэнне прынялі пасля публікацыі дакладу незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) аб сістэматычным ужыванні допінгу ў расейскім спорце.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў