Кіраўнік Беларусі правёў лінейку ў новай школе, якая ўжо перапоўненая


2 верасня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на лінейку ў новую менскую школу № 93.

«Сёння асаблівы і хвалюючы для ўсіх нас, асабліва для бацькоў і вучняў, дзень. Пачынаецца новы навучальны год – гэта год першы ў гісторыі школы, якую мы ўрачыста адкрываем. Тут усё адбудзецца ў першы раз – першы званок, першыя ўрокі, першае знаёмства вучняў і педагогаў», – цытуе Аляксандра Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Школа – гэта храм. Туды трэба прыходзіць з чыстымі думкамі – вучыцца, а не пакурваць у прыбіральні і займацца незразумела чым», – адзначыў кіраўнік Беларусі.

30 жніўня блогер NEXTA паведаміў у сваім «Telegram’е», што адміністрацыя школы адмыслова да прыезду кіраўніка Беларусі адмяніла «дадатковую» лінейку, каб «не бросалась в глаза переукомплектовка учениками».



2 верасня ў школу пайшоў 1 млн 30 тыс вучняў, паведамляе belta.by. Сярод іх і малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай. 31 жніўня яму споўнілася 15 гадоў.

http://project.belsat.eu/kolia

Мікалай пайшоў у 9 клас Астрашыцка-Гарадоцкай школы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў