Кіраўнік БелАЭС паведаміў, калі чакаецца фізічны пуск станцыі


Генеральны дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў заявіў, што фізічны пуск першага энергаблока станцыі плануецца ў студзені 2020 года. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Наперадзе ў нас фізпуск, які чакаецца ў раёне студзеня, канкрэтная дата будзе залежаць ад пускавых аперацый. Далей уключэнне ў сетку», – растлумачыў Міхаіл Філімонаў.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах завозу ядравага паліва на першым блоку, гендырэктар станцыі сказаў: «Да канца 2019 года мы плануем выйсці на гэты этап».

Дырэктар дэпартамента па ядравай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч адзначыў, што канкрэтная дата фізічнага пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядравага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

24 верасня генеральны дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі ў атамнай энергіі «Росатом»: Аляксей Ліхачоў заявіў, што першы блок БелАЭС гатовы на 97 %.

  • Фізічны пуск – этап уводу атамнай станцыі ў эксплуатацыю, які ўключае загрузку рэактара ядравым палівам, дасягненне крытычнасці і выкананне неабходных фізічных эксперыментаў на ўзроўні магутнасці, пры якім цеплаадвод ад рэактара ажыццяўляецца за кошт натуральных цепластрат.
Hавiны
«Росатом»: першы блок БелАЭС гатовы на 97 %. Эколагі: гэтыя 97 % могуць быць вельмі ўмоўнымі
2019.09.26 09:37

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў