Кіраўнік амбасады ЗША ў Кіеве пра забойства Шарамета: Чаму гэтая справа дагэтуль не раскрытая?


Павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар у інтэрв’ю «Украінскай праўдзе» заявіў, што не разумее, чаму забойцаў журналіста Паўла Шарамета да гэтага часу не знайшлі.

«Гэта і асабіста для мяне вялікае пытанне, чаму гэтая справа не раскрытая – як вы ведаеце, у гадавіну яго гібелі я наведваў месца, дзе гэта адбылося. І, як вядома, неўзабаве пасля таго прэзідэнт Зяленскі задаў падобнае пытанне. Тады мы пачулі, што ёсць рух у расследаванні. Мне пакуль не вядома, у чым гэты прагрэс заключаецца, але я магу пацвердзіць, што гібель Шарамета была трагедыяй не толькі для вашага выдання, але і для свабоды слова ў Украіне ў цэлым, а таксама для свету. Толькі ў выпадку раскрыцця гэтай справы, толькі ў выпадку, калі выканаўцы гэтага забойства паўстануць перад судом, можна будзе спадзявацца на аднаўленне павагі да свабоды СМІ ва Украіне», – падкрэсліў Тэйлар.

Hавiны
Генпракурор Украіны распавёў пра некаторыя акалічнасці расследвання справы Шарамета
2019.07.20 16:07

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. У ягоным аўтамабілі на скрыжаванні вуліцаў Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотнай міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была распачатая крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны (наўмыснае забойства здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў).

Падазраваных па справе аб забойстве Паўла Шарамета дагэтуль няма, хаця з моманту злачынства прайшло тры гады.

Hавiны
Ганна Бабінец: без спецслужбаў арганізаваць забойства Шарамета было немагчыма
2017.07.20 11:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў