Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны заявіў пра магчымасць рэферэндуму наконт мірнай дамовы з Расеяй


Андрей Богдан. Скриншот с видео 112.ua

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Андрэй Богдан дапускае правядзенне рэферэндуму датычна мірных пагадненняў з Расеяй. Пра гэта ён распавёў у эфіры «112-Украіна», піша «Украінская праўда».

«Канчатковае рашэнне, калі яно будзе неадназначна ўспрынятае грамадствам, калі там будуць кропкі, праблемныя для ўспрымання тымі ці іншымі, можа быць вынесена на рэферэндум, каб не нейкі палітык прымаў рашэнне, якое расколвае грамадства, а каб сам народ, само грамадства прыняло такое рашэнне, ці падыходзяць тыя ці іншыя дамоўленасці», – заявіў Богдан.

Ён дадаў, што каманда прэзідэнта вымушана шукаць кампрамісы.

«Мы вымушаныя шукаць кампрамісы. Адзінае, Уладзімір Зяленскі сказаў, што мы не гандлюем нашымі тэрыторыямі і нашымі людзьмі », – адзначыў кіраўнік АП.

У той жа час ён адмовіўся паведаміць дэталі. «Ёсць вельмі добрае правіла, якое існуе ў дыпламатаў, не фіксаваць свае чырвоныя лініі да таго, як ідзеш на перамовы», – адзначыў Багдан.

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары